Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Рука руку грэе

Падобна на тое, што карупцыя, на хвалі змагання з якою сямнаццаць гадоў таму да ўлады прыйшоў Аляксандр Лукашэнка, канчаткова захліснула нашую краіну. Прынамсі пра гэта сведчыць чарговы рэйтынг міжнароднай арганізацыі "Transparency International". За апошні год нашая краіна скацілася у ім адразу на 16 пунктаў. Паводле аўтараў даследавання, Беларусь займае 143-ю пазіцыю са 189-ці наяўных. Непачэсны пасаг сёлета з Беларуссю дзеляць Расея, а таксама такія краіны, як Азербайджан, Маўрытанія, Нігерыя ды Уганда. Для параўнання, суседняя Польшча займае 41-ю пазіцыю, Літва -- 50-ю, Латвія -- 61-ю. А вось нашая паўднёвая суседка, Украіна, аказалася ажно на 152-м месцы. Найменш карумпаванаю краінаю свету сёлета стала Новая Зеландыя. Найбольш хабарнікаў жыве ў Паўночнай Карэі ды Самалі. Валеры Руселік, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]