Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вырак -- вышэйшы за жыццё

Зачытванне выраку. Твар Уладзіслава Кавалёва скамянеў у чаканні. Ён не зменіцца і пасля словаў: "Пакараць смерцю праз расстрэл". Толькі пазней стане вядома, што ў гэты момант аператар Беларускага тэлебачання вылучыў гук, бо зала выбухнула незадавальненнем, выкрыкваючы суду "Ганьба!". Сярод іх былі і пацярпелыя ад тэракту. СВЯТЛАНА, ПАЦЯРПЕЛАЯ: "Як звычайна кажуць, суд разбярэцца. Але ці разабраўся?.. Цяжка сказаць". Словы няпэўнасці ад назіральнікаў працэсу -- але пры гэтым брутальны прысуд. АЛЯКСЕЙ СТУК, НАМЕСНІК ГЕНПРАКУРОРА: "Такія асобы выключна небяспечныя для грамадства. Гэтым і абумоўленае пакаранне, вызначанае судом". Смерцю на кантыненце караюць толькі ў нас. Цяпер толькі пытанне часу -- калі афіцэр ад імя дзяржавы стрэліць у патыліцу хлопцам. АЛЕГ АЛКАЕЎ, БЫЛЫ НАЧАЛЬНІК СІЗА № 1: "Ад паўгода ды больш. Іх партыямі збіраюць. Пяць-шэсць чалавек... Цяпер, можа, менш -- бо менш такіх прысудаў". Сваякі Кавалёва чапляюцца за апошнюю саломінку -- просьбу аб памілаванні на імя прэзідэнта. ЛЮБОЎ КАВАЛЁВА, МАЦІ У. КАВАЛЁВА: "Калі ласка, увядзіце мараторый на смяротнае пакаранне. Пакажыце, што нашая краіна -- цывілізаваная дзяржава. Калі ласка, уратуйце майго сына. Вы адзіны, хто гэта можа зрабіць". Ці, прынамсі, пераканаць грамадства ў слушнасці прысуду. Беларуская прапаганда, якая яшчэ да выраку ўсім хорам дзяржаўных медыяў казала пра расстрэл як пра адпаведнае пакаранне для абвінавачаных, пасля прысуду прэзентавала відэа з допытаў. Што выклікала яшчэ больш сумневаў сярод <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]