Жанчыны без станікаў супраць мужчынаў у майтках! Ва Украіне актывісткі жаночага руху "Femen" заклікалі футбольных заўзятараў і прэзідэнта УЕФА Мішэля Плятыні пакінуць гульні ў мячыкі ды звярнуць увагу на сацыяльныя праблемы ў краіне і эксплуатацыю жанчын падчас будучага чэмпіянату "Еўра-2012". Украіну ператвораць у еўрабардэль! -- скандавалі раз'юшаныя феміністкі. Яны патлумачылі, што змагаюцца з тым, каб іхныя суайчынніцы масава гандлявалі целам, абслугоўваючы заўзятараў з усіх краінаў свету. Актывісткі сабраліся на ўваходзе ў спарткомплекс "Алімпійскі" ў дзень правядзення лёсавання "Еўра-2012", для ўдзелу ў якім у Кіеў прыязджаюць 700 высокапастаўленых асобаў. Чатырох з пяці актывістак затрымала міліцыя. Адэля Дубавец, "Аб'ектыў"