Сталіца Палесся гудзе. Бераг ракі Піны разрыты, з выкапаных ямінаў тырчаць вялізныя каналізацыйныя калектары. ПІНЧУКІ: "Раней тут была зона адпачынку. Усе людзі сюды прыходзілі адпачываць. Прыгожа было". "Не месца тут ёй, гэтай каналізацыі. Яна мусіць быць на глыбіні, закапаць яе, каб не было відаць. А то будзе смярдзець улетку". "Чаго гэта варта?! Ні-чо-га! Усе супраць! І трэба неадкладна заканчваць гэты бардэль!" "Мясцовыя ўлады і архітэктар вінаватыя ў гэтым". Да абуранага голасу народу далучаецца і ўсхваляваны голас адмыслоўцаў. Абаронца гістарычнага Пінску, архітэктурны мастацтвазнаўца Валянцін Трусаў канстатуе: будаўнічыя працы на набярэжнай -- вяршыня неахайнасці праектантаў. ВАЛЯНЦІН ТРУСАЎ, САЮЗ ДЫЗАЙНЕРАЎ БЕЛАРУСІ: "Гэта ж можна было: а) правільна пасадзіць-прывязаць; б) добра дэкараваць, каб гэтыя архітэктурныя выкідышы не тырчалі ў зоне адпачынку і не нагадвалі пра нашую негаспадарлівасць". Гарадское ж кіраўніцтва архітэктуры негаспадарлівым сябе не лічыць. І абяцае: інжынерныя працы на беразе Піны маюць скончыцца яшчэ сёлета, калектары панізяць да ўзроўню грунту, а былая прыгажосць вернецца ды забуяе з новаю сілаю. Аднак ці дадуць веры пінчукі ўладным абяцанням? ВАЛЯНЦІН ТРУСАЎ, САЮЗ ДЫЗАЙНЕРАЎ БЕЛАРУСІ: "Кіраўніцтва гораду -- я іх не разумею. Гэта ўсё нейкія залётныя людзі. Яны вось прыйдуць сюды, адседзяць тут, а потым імкнуцца сысці кудысьці далей. Яны так любяць Пінск, што вось вынік -- мы бачым". Які б вынік быў, калі б кіраўнікоў выбіралі -- хоць бы на <b>...</b>