Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Гаманец» Лукашэнкі у?це?к?

е з медыяў пра бізнес-клімат у Беларусі ведаюць набліжаныя да ўладаў прадпрымальнікі ды... пакідаюць нашую краіну. У сеціве з'явілася інфармацыя пра тое, што беларускі алігарх -- Уладзімір Пефціеў, якога на Захадзе называюць "банкірам Лукашэнкі", хаваецца ў Арабскіх Эміратах. Паводле інтэрнэт-старонкі "Хартыя-97", Уладзімір Пефціеў у суправаджэнні Віктара Лукашэнкі вылецеў у Абу Дабі яшчэ на пачатку лістапада. Адзін з самых заможных людзей Беларусі, уладальнік фірмаў "Аквадзіў", "Спорт-пары", "Белтэхэкспарт" ды іншых, з'ехаў з краіны пасля арышту іншага алігарха, набліжанага да сям'і Лукашэнкі, -- Віктара Шаўцова. Шаўцоў месяц таму апынуўся за кратамі паводле абвінавачання ў спробе крадзяжу дзвюх тонаў арматуры. Аднак незалежныя эксперты гэтую прычыну арышту лічаць толькі зачэпкаю. Варта дадаць, што афіцыйныя органы ні арышту Шаўцова, ні ўцёкаў Пефціева не пацвярджаюць, але і не зняпраўджваюць. Мар'яна Чарняева, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]