Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У руках прэзідэнта

Расстраляць асуджаных за тэракт у менскім метро Канавалава і Кавалёва -- ці не? Гэтае пытанне ўжо найбліжэйшым часам вырашыць Аляксандр Лукашэнка. Паводле кіраўніка краіны, гэта самае складанае ў ягонай працы. Аднак ён дадаў, што не сумняваўся ў рашэнні суда. Ці могуць родныя асуджаных мець надзею? Ён першы не сумняваўся ў вінаватасці Канавалава і Кавалёва. Ён апошні будзе вырашаць -- расстраляць іх ці памілаваць. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Гэта анамальна для Беларусі. Па-другое, гэта недапушчальна; па-трэцяе, загінулі людзі; па-чацвёртае, вось так нахабна, ён (Канавалаў), стараўся забіць вялікую колькасць людзей. калі ўсё гэта складаеш... А з іншага боку -- іхныя бацькі, частка грамадства, якая раптам стала на абарону. Пачынаеш усё ўзважваць". А ўзважваць ёсць што -- чалавечыя жыцці. Маці асуджанага Уладзіслава Кавалёва просіць Лукашэнку падысці да справы не толькі як прэзідэнт, але як бацька. Сёння яна сустрэлася з сынам, якога перавялі ў камеру смяротнікаў. ЛЮБОЎ КАВАЛЁВА, МАЦІ АСУДЖАНАГА: "Ну, я яму сказала, каб трымаўся, што мы прыкладзем усе намаганні, усе магчымасці. Я яму сказала, што, сынок, мы робім усё магчымае, каб не здарылася самага страшнага". Прэзідэнт кажа, што рашэнне будзе цяжкае. У той жа час намеснік старшыні Следчага камітэту Андрэй Швед сёння заявіў, што расстрэл -- адпаведнае пакаранне для такіх злачынцаў, а медыі не мусяць шукаць сенсацыі. АНДРЭЙ ШВЕД, НАМЕСНІК СТАРШЫНІ СЛЕДЧАГА КАМІТЭТУ: "Матыў, мне падаецца, тут абсалютна <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]