Як паказвае еўрапейская практыка, жывёлагадоўля можа быць рэнтабельная ды нават болей -- прыбытковая. Акрамя традыцыйных кароў ды коней, фермерскаю спецыялізацыяй робяцца алені, страўсы, слімакі ды ламы. Нягледзячы на высокі кошт, экзатычная фаўна заваёўвае рынак. Лама -- гэта фактычна амерыканскі вярблюд. Толькі бязгорбы. Вынослівая жывёла, якая ў стане перанесці груз вагою 50 кілаграмаў на адлегласць да 25-ці кіламетраў. Швейцарская пенсіянерка Карын Юлінг разводзіць ламаў на сваёй ферме «для разнастайнасці». Гадаваць іх лёгка, як сцвярджае жанчына, дый харчавацца ламы шчаслівыя літаральна ўсім. КАРЫН ЮЛІНГ, «LAMA FARM YACANA»: «Яблыкі для іх далікатэс. Я дома пераціраю яблыкі або наразаю іх на кавалкі. Ламы з задавальненнем імі частуюцца. А звычайна яны ядуць усё, што расце на зямлі». Тым не менш, трымаць ламавы бізнес не кожнаму па кішэні, нават у Швейцарыі. Маладая самка ламы каштуе сем тысяч еўраў, самец -- дзве тысячы. Але першыя ж два прыплоды акупляюць усе выдаткі. Дый гандляваць унікальным у сваіх спажывецкіх характарыстыках мясам ламы надзвычай выгадна. Нягледзячы на яго высокі кошт -- 40 еўраў за кілаграм -- адбою ад кліентаў няма. ЭРЫКА БЭРГЕР, НАВЕДНІЦА: «Я люблю мяса ламы, бо яно смачнае і вельмі карыснае для здароўя -- у ім няма тлушчу і наагул адсутнічае халестэрын». Але набыць на гэтай ферме можна не толькі мяса, але і... магчымасць паразмаўляць з ламамі. Асноўныя кліенты гэтай паслугі -- дзеці або людзі, якія пры дапамозе «ламатэрапіі» спрабуюць <b>...</b>