Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Андрэя Саннікава ў калоніі "Віцьба" ўвесь гэты час утрымліваюць у адзіночнай камеры. Паводле жонкі палітыка, гэта сярод іншага можа быць выклікана і тым, што Саннікаў адмовіўзся падпісваць паперы аб тым што ён "стаў на шлях выпраўлення". Да палітыка не дапускаюць адвакатаў. "Начальнік калоніі Агністыкаў паводзіць сябе проста нахабна. Ён нават не спасылаецца ні на што -- раней яны хоць шукалі параграфы, коскі каб на нешта спаслацца, цяпер жа ён кажа "гэта маё асабістае рашэнне" - распавяла журналістам "Белсату" Ірына Халіп.