БГК СУТЫКНУЎСЯ З НЕБЯСПЕКАЮ Паводле інфармацыі сайту Беларускай федэрацыі гандболу падчас трэнінгу Берасцейскага гандбольнага клубу перад матчам у адказ трэцяга раўнду Кубка кубкаў з македонскім "Пэлістэрам-08" грымнуў выбух, ды такі, што на пляцоўку вынесла частку трыбуны. На шчасце, ніхто з беларусаў не пацярпеў. У зале прысутнічаў і дэлегат ЕГФ, харват Джосіп Посавіч, які паінфармаваў пра здарэнне сваю арганізацыю, але матчу, паводле папярэдняй інфармацыі, не адмяніў. З узмоцненымі захадамі бяспекі сустрэча мусіць працягвацца гэтымі хвілінамі. Адна гульня Кубку Выкліку паміж беларускім "Гомлем" і "Партавіком" у горадзе Южны ля Адэсы ўжо скончылася. У ёй прадказальна перамаглі ўкраінцы з лікам 34:26 і заўтра тут жа адбудзецца паўторны матч.