Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што лічыць вынік "годным". "Партыя "Единая Россия" застаецца лідарам і самаю буйною палітычнаю сілаю, што прайшла ў Дзяржаўную Думу. Ужо цяпер можна сказаць -- партыя выступіла годна і адпаведна свайму палітычнаму ўплыву", -- заявіў ён. Палітык таксама адкінуў усе абвінавачанні ў фальсіфікацыях і маніпуляцыях з галасамі выбарцаў.