Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

250 санта-клаўсаў

Пакуль дзеці чакаюць свайго адзінага Санта-Клаўса, у амерыканскім штаце Мэйн на паўночным усходзе краіны іх з'явілася адразу дзве з паловаю сотні! Менавіта столькі лыжнікаў і сноўбардыстаў пераапрануліся у казачных персанажаў, каб узяць удзел у Сантавай Нядзелі -- дабрачынным свяце, грошы з якога пойдуць на цацкі для дзяцей. "Удзельнік мусіць прыйсці, апрануты ў чырвоную шапку з белым пампонам, чырвоную куртку, штаны Санта-Клаўса, мець белую бараду, а таксама прынесці ад 10 долараў для штогадовай акцыі ротары клубу, які збірае грошы на падарункі дзецям рэгіёну". На гэтую прапанову, размешчаную ў інтэрнэце, тут жа адгукнуліся сотні аматараў зімовага спорту, і ў адно імгненне ўсе 250 білетаў атрымалі сваіх гаспадароў. У дадатак да сваіх эмоцыяў актыўныя Санты займелі па квітку на пад'ёмнік, які могуць скарыстаць у любы іншы дзень да 16 снежня. Адэля Дубавец, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]