"Талака" працягвае жыць. Новыя талакоўцы, іншыя часы... Ідэя тая ж, што 25 гадоў таму. АНДРЭЙ СКІДАН, ПРАЦАЎНІК МУЗЕЮ Ў ВЕТЦЫ, ТАЛАКОВЕЦ: "Сэнс "Талакі" ў тым, што яна заўсёды збірала людзей вакол канкрэтнай ідэі. Заўсёды гэтай ідэяй было адраджэнне беларускай культуры, мовы, традыцыі... А ўсё пачалося з прыезду ў Гомель пісьменніка Сяргея Дубаўца і ягонай жонкі, загінулай амаль год таму, паэткі Таццяны Сапач. Абое былі захопленыя адраджэннем беларускіх нацыянальных каштоўнасцяў. Хутка ў горадзе над Сажом яны знайшлі паплечнікаў. І гэтак нарадзілася гомельская "Талака". АЛЕСЬ ЯЎСЕЕНКА, СУЗАСНАВАЛЬНІК «ТАЛАКІ»: "Талака -- гэта калі нейкую справу робіш разам. Мы вырашылі, што адраджэнне бацькаўшчыны -- гэта таксама талака. Яе трэба адраджаць гуртам". І гэта было незвычайна ў тыя савецкія часы. Талакоўцы ладзілі сустрэчы з вядомымі дзЕячамі беларускай культуры. Вывучалі родную літаратуру, краязнаўства, а таксама спазнавалі малавядомыя старонкі гісторыі сваёй краіны. Сябры "Талакі" бралі актыўны удзел у абароне гістарычных помнікаў. Да таго ж талакоўцы размаўлялі выключна па-беларуску. АЛЕСЬ ЯЎСЕЕНКА, СУЗАСНАВАЛЬНІК «ТАЛАКІ»: "Было жорсткае патрабаванне: хто прыходзіць, гаворыць толькі па-беларуску, хоць ты кітаец. Як умееш, а практыка з'явіцца пасля. Гэтак і атрымалася. Мы вытрымалі". Нягледзячы на розныя дасягненні, "Талака" найбольш ганарыцца сваймі людзьмі. А іх за ўсю гісторыю дзейнасці праз згуртаванне прайшлі сотні. На кожным "Талака" пакінула свой след. ВАЛЬЖЫНА <b>...</b>