Больш за 40 тысяч праглядаў праз "YouTube". І гэта толькі за выходныя. Відэа суботняй атакі на будынак "Белтэлерадыёкампаніі" б'е рэкорды папулярнасці. Непрыемны сюрпрыз чакаў працаўнікоў дзяржаўнага тэлебачання ў выглядзе цэлага вядра лапшы на uанку. Акцыю зладзілі актывісты Нацыянал-бальшавіцкай партыі. Паводле маладзёнаў, да такога кроку іх падштурхнулі палітычна ангажаваныя ды неаб'ектыўныя рэпартажы дзяржаўнага Беларускага тэлебачання. А таму з заклікам "Хопіць!" яны аблілі дзверы цэнтральнага ўваходу поўным вядром з локшынаю. Ды пакінулі ўлёткі з тэкстам: "Ежце самі сваю локшыну! Мы хочам атрымліваць праўдзівую інфармацыю!". Гэткай зваротнай рэакцыі некаторых гледачоў прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі афіцыйна дагэтуль не пракаментавалі. Вольга Старасціна, «Аб'ектыў»