Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Рэкамендацыі ААН для Менску

Разгледзець магчымасць адмены смяротнага пакарання заклікае ўлады Беларусі і камітэт ААН супраць катаванняў. Слуханні аб сітуацыі ў Беларусі адбыліся ў мінулым месяцы ў Жэневе. У выніку камітэт выдаў адмысловыя рэкамендацыі для афіцыйнага Менску. Адзначу, што да ўвагі выканаўчага органу была пададзеная як справаздача праваабаронцаў, гэтак і афіцыйная -- ад чыноўнікаў. Камітэт ААН настойвае на расследаванні ўсіх выпадкаў катаванняў у нашай краіне ды заклікае ўлады Беларусі ажыццяўляць сталы маніторынг за выкананнем заканадаўства. Сярод іншага, камітэт рэкамендуе правесці поўнае расследаванне выпадкаў знікнення людзей у нашай краіне, у тым ліку і апанентаў улады -- Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Змітра Завадскага. А беручы пад увагу шматлікія скаргі на злоўжыванне сілаю спецназам падчас паслявыбарчага мітынгу 19 снежня і на пазнейшыя правапарушэнні ў адносінах экс-кандыдатаў і апазіцыйных актывістаў, камітэт рэкамендуе падаць вынікі праверак па агучаных фактах. Паводле ААН, варта рабіць захады і дзеля абароны правоў журналістаў ды пазбаўленых ліцэнзіяў адвакатаў, што рэпрэзентуюць інтарэсы дзеячаў апазіцыі. Вольга Старасціна, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]