Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Будоўля ў раёне Архызу

Побач з Чэчнёю паўстануць гарналыжныя курорты Расея плануе інвеставаць у будаўніцтва $ 20 млрд. Мэта -- стварыць новыя працоўныя месцы і развіваць эканоміку на Паўночным Каўказе, дзе краіна збіраецца правесці зімовую Алімпіяду 2014 г. Будаўніцтва распачалося ў раёне Архызу (Карачаева-Чаркесія), прыкладна за 300 км на захад ад Чэчні. Тут маюць паўстаць адзінаццаць гатэляў, якія, паводле планаў, забяспечаць візіт 500 000 турыстаў на год. Праект рэкламуюць як найбуйнейшую турыстычную інфраструктуру краіны з сотнямі кіламетраў лыжных трасаў. "Курорты Паўночнага Каўказу" -- менавіта гэтая кампанія ўзначальвае праект, і яна заяўляе пра намер французскіх інвестараў удзельнічаць у фінансаванні будаўніцтва агульным коштам $ 15 млрд. Ідуць перамовы таксама з арабскімі ды паўднёвакарэйскімі кампаніямі. Масква заяўляе, што новыя працоўныя месцы, створаныя на Паўночным Каўказе, адцягнуць мясцовую моладзь ад удзелу ў тэрарыстычных ды ісламісцкіх групоўках. Узровень беспрацоўя ў некаторых раёнах Паўночнага Каўказу сягае сёння 50 %. Паводле старшыні рады дырэктараў "Курортаў Паўночнага Каўказу" Ахмеда Білалава, дзякуючы будаўніцтву знізіцца і ўзровень злачыннасці. Крытыкі праекту кажуць, што Масква ўкідае ў рэгіён вялізныя грошы, каб гарантаваць падтрыманне мясцовых уладаў. Адток людзей з Паўночнага Каўказу стаўся сур'ёзнаю праблемаю для кіраўніка Расеі Дзмітрыя Мядзведзева і прэм'ер-міністра Уладзіміра Пуціна напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Сітуацыя на Паўночным Каўказе застаецца <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]