Бацькоўскія ці амаль сяброўскія жэсты ў бок расейскага прэзідэнта... У аб'ектыве камераў як роўны з роўным Лукашэнка ды крамлёўскае кіраўніцтва вырашаюць праблемы інтарэсаў Беларусі, але і еўразійскіх маштабаў, у прыватнасці. Навошта і на якіх умовах -- апавядаецца ў артыкуле апошняга нумару "Коммерсанта". Высвятляецца, што кіроўны тандэм у Маскве нават публічна не грэбуе "прыніжаць" свайго беларускага калегу. Гэтак, перад апошнім паседжаннем саюзнай дзяржавы Уладзімір Пуцін не хацеў пакідаць спаткання з выбарнікамі ў Горках, бо... ФРАГМЕНТ АРТЫКУЛУ, WWW.KOMMERSANT.RU: «Пуцін: «Скажу дыпламатычна, можа, не цалкам карэктную рэч, але мне не надта хочацца цяпер ад вас сыходзіць да нашага калегі (Аляксандра Лукашэнкі)». А той разам з кіраўніком "Белтрансгазу" чакаў у Крамлі на падпісанне дакументаў аб продажы прадпрыемства. Пасля Лукашэнка акрэсліць гэта як выгодны гешэфт. "КоммерсантЪ" сцвярджае, што лідар Беларусі "не меў іншага выбару", а таму і мусіў "зносіць грэблівасць ды прыніжэнне" з боку Крамля. СЯРГЕЙ ЧАЛЫ, ФІНАНСАВЫ АНАЛІТЫК: "Прынізіць -- гэта, хутчэй, такія кампенсатарныя паводзіны з боку крамлёўскага тандэму. Бо Беларусь, у прынцыпе, дамаглася ўсяго таго, чаго хацела, у межах Адзінай эканамічна прасторы, а нават болей". Напярэдадні думскіх ды хуткіх прэзідэнцкіх выбараў у Расеі Лукашэнка выставіў рахунак за геапалітычную вернасць. У такі адказны палітычны час сваркі з "братняю рэспублікаю" былі б рызыкоўныя. Менск пра гэта ведаў і максімальна скарыстаўся. ЮРЫЙ <b>...</b>