Аляксандр Лукашэнка ў адным са сваіх інтэрв'ю назваў прадпрыемства "іржаваю трубою", аднак фінансавы аналітык Сяргей Чалы зазанчае, што за другую палову акцый "Белтрансгазу" расейцы заплацілі удвая большую цаны, прычым без адтэрміновак выплаты. "Стала зразумела, што "Паўночны струмень" - гэта добра, але запаўняць яго няма чым. Бо таго росту попыту, на газ у Еўропе, на які разлічваў "Газпром", няма" - зазначае Сяргей Чалы. Пры гэтым на ўтрыманне "Паўночнага струменя" патрэбныя грошы. Калі газапровад не загружаны напоўніцу, то гэта адбіваецца на канцавым кошце газу. "А больш кароткага і таннейшага шляху чымся праз Беларусь, у Расеі ніколі не будзе" - падкрэсліў эксперт.