Фінансавы аналітык Сяргей Чалы ўпэўнены, што падпісаныя ў Маскве дамоўленасці ў газавай сферы і, як вынік, "інтэграцыйная зніжка" на расейскі газ - гэта хучэй перамога афіцыйнага Менску, чымся Масквы. "Прыкладна ад лета вельмі актывізаваўся беларускі бок на гэтых перамовах, увесь час пытаючыся -- мы ўдзльнічаем ва ўсіх гэтых інтэграцыйных праектах, а дзе вынік? Мы па-сутнасці знаходзімся там толькі дзеля аднаго пытання, а менавіта -- дзеля роўных, ці прынамсі блізкіх да расейскіх, коштаў на энэрганосбіты, - гаворыць Сяргей Чалы. - Далей выдумляць Расеі нейкія новыя этапы, каб гэтае пытанне адкласці яшчэ кудысці далей, стала проста немагчыма".