Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларусь у Еўропе

Твары сваякоў беларускіх палітзняволеных. Звычайна яны па-за галоўнымі стужкамі навінаў, а сёння -- на першым плане ў Бруселі. МАРЫНА АДАМОВІЧ, ЖОНКА М. СТАТКЕВІЧА: "З падзеяў 19 снежня мы гэтак і не выйшлі. Мы -- гэта сваякі, блізкія, сябры, удзельнікі Плошчы. Гэты год прайшоў пад знакам тых падзеяў. І яны не скончыліся ні ў нашых сэрцах, ні ў фактах нашай біяграфіі, ні ў лёсах нашых блізкіх". На выставе "Лісты з турмы" былі і сапраўдныя лісты. АНДРЭЙ ДУБІНІН, ФАТОГРАФ, АЎТАР ВЫСТАВЫ: "Шмат хто не можа працаваць, не ведаюць, што рабіць, бо іхныя сябры, сваякі трапілі ў такую сітуацыю". Эфект ад фотаздымкаў і сустрэчаў са сваякамі палітычных зняволеных узмацняў і паказ дакументальных фільмаў -- беларускіх творцаў і пра Беларусь. МАРЭК МІГАЛЬСКІ, ЕЎРАДЭПУТАТ, АРГАНІЗАТАР ІМПРЭЗЫ: "Кожная такая імпрэза -- далікатнае нагадванне рэжыму ў Менску, што мы ў Еўропе памятаем пра тое, што адбываецца за нашай усходняю мяжою". Славутае "ніхто не забыты і нішто не забытае" дакладна ўпісалася ў расклад сённяшняга дня ў Бруселі ды напэўна закране і дзень наступны. Алесь Сіліч, Аліна Коўшык, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]