Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Чаканне Калядаў

Нягледзячы на крызіс, свет з нецярпеннем чакае надыходу Калядаў ды Новага года. На розных кантынентах планеты набіраюць моц усё больш неверагодныя святочныя ініцыятывы, а некаторым маленькім жыхарам Зямлі ўжо нават падарылі частку падарункаў. Падарункі ад Санта-Клаўса з Лапландыі атрымалі дзеткі, якім сёлета не наканавана зазірнуць пад елку ва ўласным доме. Фінскі Санта наведаўся ў школу на поўначы Токіо, дзе да гэтага часу жывуць дзеці з рэгіёнаў, пацярпелых ад сакавіцкага цунамі, землятрусу і аварыі на АЭС. А ў бразільскім Сан-Паўла Санты таксама наведваюць школу, але ў якасці вучняў. У адмысловай школе Сантаў вучаць прафесійна выгукаць фірмовае "Хо-хо-хо!", накладаць макіяж, бараду ды камунікаваць з дзецьмі ўсіх узростаў і сацыяльных групаў. А нашыя суседзі палякі ў дзень Святога Мікалая ператварылі самую глыбокую ў Еўропе нядзейсную саляную шахту ў месца для асаблівых калядных дзеянняў. Дзеці, якія спусціліся на экскурсію на глыбіні 248 метраў, не чакалі там сустрэць Святога Мікалая з двумя анёламі і атрымаць ад іх падарункі. САНТА-КЛАУС "Каляды -- гэта час пакою. Вядома, усе атрымліваюць падарункі. Асабліва гэтыя дзеці -- у іх будзе шмат падарункаў, бо зараз ім гэта патрэбна". "У крамах не хапае Санта-Клаўсаў. Чаму? Таму што не хапае майстэрства, насамрэч мала добрых Сантаў, (што ўмеюць выглядаць пераканаўча)".
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]