У мяне зазваніў тэлефон. Хто гаворыць? Адміністрацыя прэзідэнта, адкажыце нам на некалькі пытанняў. Вы давяраеце кіраўніцтву краіны? Што можна сказаць у адказ? ТАЦЦЯНА ВАДАЛАЖСКАЯ, САЦЫЁЛАГ: «Калі вам тэлефануюць і кажуць, што з Адміністрацыі прэзідэнта, і пытаюцца фактычна пра давер да дзеянняў Адміністрацыі, то зразумела, што тут ёсць элемент жадання выказаць лаяльнае стаўленне». Сярод 1000 апытаных праз тэлефон беларусаў палова лічыць, што найбліжэйшыя планы кіраўніцтва дзеля стабілізацыі эканомікі дадуць пазітыўны вынік. І столькі ж апытаных -- давяраюць прэзідэнту. У Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамінчых даследаванняў звесткі -- дыяметральна супрацьлеглыя. У верасні больш за 60 % беларусаў адказалі НІСЭПД, што ў сённяшнім крызісе вінаваты менавіта прэзідэнт. Ці маглі за пару месяцаў настроі гэтак змяніцца? МЕНЧУКІ: «Кошты растуць, мабыць, усё яшчэ будзе. Гэта, мабыць, быў толькі пачатак канца». «Беларускі рубель -- панятак у прынцыпе нестабільны». «Думаю, перажывем мы гэтую справу. Як нам урад абяцае -- усё перажывем, усё будзе добра». Часовая стабілізацыя, выкліканая продажам "Белтрансгазу", спыніла падзенне рубля. Вярнуліся і абяцанні моцнай і квітнеючай Беларусі. Але эксперты кажуць, што патрэбны рэальны эканамічны план. МІХАСЬ ЗАЛЕСКІ, ЭКАНАМІСТ: «Улады гавораць тое, што людзі чакаюць: што ўсё будзе добра, што цэны стабілізуюцца, што курс рубля вырасце, што зарплата стане, як была. І людзі ахвотна ў гэта вераць, бо ім жа ж трэба на Каляды паверыць у нешта <b>...</b>