У аўторак удзельнікі канферэнцыі заклікалі міжнародную супольнасць спыніць фінансавую супрацу з афіцыйным Менскам. Рэзалюцыя таксама заклікае пазбавіць улады Беларусі права голасу ў АБСЕ з увагі на сістэматычныя парушэнні правоў чалавека ў нашай краіне. АНДРЭЙ САВІНЫХ, МІНІСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАЎ: "Для нас відавочна, што рашэнні гэтага форуму -- палітычна ангажаваныя і вельмі перадузятыя. Таму каментаваць іх у якім-кольвек рэчышчы мы не лічым неабходным". АЛЕНА ТАНКАЧОВА, УДЗЕЛЬНІЦА КАНФЕРЭНЦЫІ Ў ВІЛЬНІ: "Размова так ці інакш адбываецца, доказ гэтага -- хоць бы тое, што спадар Савіных сёння ў каментарах быў вымушаны неяк паставіцца да рэзалюцыі, якая была прынятая на паралельнай канферэнцыі няўрадавых арганізацыяў. Вядома ж, паралельная канферэнцыя -- гэта не частка канферэнцыі Рады міністраў АБСЕ, аднак гэта адзін з механізмаў удзелу недзяржаўных арганізацыяў у дзейнасці АБСЕ". Мар'яна Чарняева, "Аб'ектыў"