Святар і паэт Язэп Германовіч, які пісаў пад імем Вінцук Адважны, вядомы ў першую чаргу дзякуючы сваёй кнізе ўспамінаў "Кітай -- Сібір -- Масква", у якой апісаў час, праведзены ў лагерах, куды яго саслалі на 25 гадоў і датэрмінова вызвалілі па смерці Сталіна. Гэтая кніга шматразова перавыдавалася і перакладалася на іншыя мовы. МІХАСЬ СКОБЛА, ПАЭТ, ПЕРАКЛАДЧЫК: "Уся цывілізаваная Еўропа даведвалася з гэтай кнігі пра тое, што рабілася ў Савецкім Саюзе". Рэшту жыцця Вінцук Адважны, якому не знайшлося месца ў СССР, правёў за мяжою -- у Польшчы, Ватыкане ды Вялікай Брытаніі, дзе актыўна ўдзельнічаў у беларускім эмігранцкім жыцці. Адэля Дубавец, "Аб'ектыў"