Як можа выглядаць сённяшняя супраца аб'яднанай Еўропы і афіцыйнай Беларусі? Еўракамісар Штэфан Фюле лічыць, што цяпер ніякай супрацы быць не можа. ШТЭФАН ФЮЛЕ, ЕЎРАКАМІСАР: "З нашага боку не можа быць аніякай іншай палітыкі, акрамя палітыкі ўмоваў ад Еўрапейскага Звязу: вызваліць палітычных зняволеных, рэабілітаваць іх. Калі гэтыя папярэднія неабходныя ўмовы будуць выкананыя, мы зробім усё, што ў нашых сілах, каб вярнуцца да дыялогу з уладамі Беларусі. Інакш Беларусь застанецца па-за агульнаеўрапейскімі праграмамі -- такімі, як "Усходняе партнёрства". Да прэзідэнцкіх выбараў і палітычныя, і эканамічныя дачыненні былі нашмат лепшыя. Але падзеі 19 снежня і працяглыя рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, што здзейснілі ўлады па выбарах, прымусілі Еўрапейскі Звяз выпрацаваць новую палітыку, кажа еўракамісар. ШТЭФАН ФЮЛЕ, ЕЎРАКАМІСАР: "Першае-- мэтанакіраваныя візавыя санкцыі, замарожванне рахункаў тых чыноўнікаў, што актыўна ўдзельнічалі ў згаданых рэпрэсіях. Другое -- узмацненне падтрымання грамадзянскай супольнасці, дэмакратычных сілаў і палітычнай апазіцыі. Мы пабачылі некаторыя сведчанні таго, што такая палітыка можа працаваць, і часам вельмі эфектыўна. Але цяпер, праз год пасля выбараў, я мушу прызнаць, што значных вынікаў гэтай палітыкі няма. І Еўрапейскі Звяз, ягоныя чальцы мусяць зноў абмяркоўваць, што рабіць з Беларуссю далей". "Трансфармаванне Беларусі: шляхі наперад" -- менавіта так завецца канферэнцыя, што прайшла напярэдадні ў Бруселі. Перамены ў Беларусі <b>...</b>