Анатоль Лябедзька жартуе: сёння яго чакае не самы прыемны вечар у сямейным коле. АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, СТАРШЫНЯ АГП: "Вось папросту дзесяць хвілінаў таму з падатковай інспекцыі, узяў бланкі. І сёння -- вечар падатковай інспекцыі ў сям'і Анатоля Лябедзькі". Сям'я, а гэта значыць -- сам лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі, ягоная жонка ды сын -- мусяць падаць дэкларацыі за апошнія гады. У адваротным выпадку падаткоўцы пагражаюць санкцыямі. І калі да Лябедзькі звярнуліся з просьбаю патлумачыць фінансавыя справы, то Насту Палажанку, асуджаную за Плошчу на 1 год умоўна, папрасілі даць тлумачэнні адносна... ладу жыцця. ПОЗВА ПЕРШАМАЙСКАГА РУУС МЕНСКУ: "Вам неабходна з'явіцца [...] у крымінальна-выканаўчую інспекцыю Першамайскага РУУС [...] для правядзення размовы пра выкананне ўмоваў адбывання пакарання і каб даць тлумачэнні адносна сваіх паводзінаў і ладу жыцця". Не даспадобы праваахоўнікам і паводзіны былога кандыдата на прэзідэнта Уладзіміра Някляева, асуджанага на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрмінаваннем. Яму пракуратура Ленінскага раёну вынесла ўчора афіцыйнае папярэджанне. УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ, ЭКС-КАНДЫДАТ НА ПРЭЗІДЭНТА: "Папярэджанне мне вынесенае за тое, што я паехаў на Дзяды ў Крэва на могілкі. Такога я нават не чакаў ад гэтых людзей, ад якіх можна чакаць усяго". Палітыка папярэдзілі: яшчэ адно парушэнне -- і адтэрмінаванне ад турмы будзе скасаванае. І Анатоль Лябедзька, і Уладзімір Някляеў звязваюць такую актыўнасць сілавікоў з днём 19 снежня. Але нягледзячы на ціск, у <b>...</b>