Ягоная паэзія -- гонар Беларусі, яна скіраваная да кожнага беларуса на радзіме і ў далечыні ад яе. Багдановіч стаў таксама настаўнікам для сучасных паэтаў. Гаворачы словамі класіка, "Усе мы разам ляцім да зор". "Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкі з сабой прывяла..." ЭДУАРД АКУЛІН, ПАЭТ: "Страцім-лебедзь беларускае паэзіі, геній нацыянальнае літаратуры, прарок беларускага Адраджэння, наш беларускі Ікар, богам дадзены нам, беларусам, як выкупленне за нашыя мінулыя і будучыя грахі". "Вянок" Максіма Багдановіча -- адзіны зборнік самага маладога класіка беларускае літаратуры. "Жывеш не вечна, чалавек, перажыві ж у момант век!" -- звяртаецца да нас паэт. За свае дваццаць пяць гадоў жыцця ён зрабіў вельмі шмат. "Калісь глядзеў на сонца я, Мне сонца асляпіла вочы. Ды што мне цемень вечнай ночы, Калісь глядзеў на сонца я". АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ, ПАЭТ: "Ён паэт не толькі вялікага таленту -- таленавітых паэтаў у Беларусі шмат, але фенаменальнага густу і высокае культуры". А гэта зрабіла з Багдановіча не толькі нацыянальнага, але еўрапейскага паэта. Паэта з крынічнаю душою. "Цямнее край зубчаты бору, І тчэ, забыўшыся, рука Замест персідскага ўзору Цвяток радзімы васілька". Адзін з нешматлікіх паэтаў, чыя творчасць свабодная, бо няма савецкага Багдановіча. Адышоў рана і застаўся па-над палітычнымі падзеламі. ІРЫНА БАГДАНОВІЧ, ЛІТАРАТУРАЗНАЎЦА: "Ён сапраўды надаў гэткую ўніверсальнасць нашай літаратуры, неабдымнасць такую ў тэмах, у формах, у вобразах, а сваёю глыбінёю яны <b>...</b>