Мама малога Вадзіка -- Таццяна -- сама гадуе сына, пакуль муж у камандзіроўках. Бабуляў і сваякоў, якія маглі б прыйсці на дапамогу, побач няма. Вадзіка Таццяна водзіць у той жа дзіцячы сад, куды некалі хадзіла сама. Ні вонкава, ні ўсярэдзіне садок з тых часоў не памяняўся. Змяніліся толькі кошты. ТАЦЦЯНА, МАЦІ: "Цяжкавата нам з аплатаю, з-за таго, што заробкі не падымаюцца, усё даражэе, садкі даражэюць, але ж грошай нам больш не даюць..." Цяпер дзённае меню для наведніка 10-гадзіннай ясельнай групы каштуе 9010 руб., для старэйшага дашкольніка -- 11 430. "Ясельнікаў" у 12-гадзіннай групе накормяць за 11 740 руб., старэйшых дзяцей -- за 14 160. Што праўда, 60 % ад новых нормаў аплачваюцца з бюджэту, але бацькам і так давядзецца штомесяц выдаткоўваць на казённае харчаванне каля 100 000 руб. НАТАЛЛЯ МІЦЬКАВЕЦ, ЕЎРАПЕЙСКІ КЛУБ, МАГІЛЁЎ: "Хацелася б, каб гэтыя сродкі накіроўваліся на паляпшэнне ўмоваў для дзяцей у дзіцячым садку, каб умовы не пагаршаліся". Эканомія ў разліках вядзе наўпрост да тушанай капусты на сталах, якую малыя ядуць неахвотна і пакідаюць у талерках. З новымі коштамі з'явіліся і спадзевы на тое, што на сталах будзе больш садавіны, сокаў, рыбы, мяса і салодкага. ЖЫХАРЫ МАГІЛЁВА: "Калі добра адаб'ецца на харчаванні, то стаўлюся станоўча". "З нашымі заробкамі гэта будзе цяжка". "Мусіць быць годны заробак у працаўнікоў дзіцячых садкоў, таму я згодная". "Бацькам вельмі цяжка цяпер, вядома". Новыя кошты, апроч дзетсадаўскіх сталовак, прыйшлі і ў гурткі. Месяц <b>...</b>