Эстонія выступіла з рэзкаю крытыкаю парушэння правоў чалавека ў Беларусі ды заклікала афіцыйны Менск неадкладна выпусціць усіх палітвязняў. Пры гэтым балцкія краіны не заўсёды мелі ясную і паслядоўную пазіцыю датычна сітуацыі ў нашай краіне. Заява Эстоніі прагучала на наступны дзень пасля таго, як прэзідэнт Літвы жорстка скрытыкавала беларускую апазіцыю. Словы Далі Грыбайскайце выклікалі шырокую рэакцыю ейных суайчыннікаў. Мова такога блізкага для Беларусі суседа часам няясная нават у перакладзе. Прынамсі, беларускія дэмакраты зразумець сказанае прэзідэнтам Літвы не могуць. УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ, ЭКС-КАНДЫДАТ НА ПРЭЗІДЭНТА: "Спадарыня Грыбаўскайце проста ўбівае клін паміж Літвой і Беларуссю, паміж беларускай апазіцыяй і Еўразвязам, паміж краінамі, якія ёй дапамагаюць. Вось тут я павінен задацца пытаннем: чаму вы гэта робіце, сп. Грыбаўскайце?" Чаму? Адразу пасля выказванняў экс-выкладчыцы вышэйшай партыйнай школы аналітыкі пачалі прапаноўваць цэлы шэраг розных тэорыяў. Згадваліся і ўзаемныя візіты прэзідэнтаў абедзвюх краінаў у час вострай палітычнай ізаляцыі кіраўніка Беларусі ды ранейшыя заявы Грыбаўскайце пра "Лукашэнку як гаранта незалежнасці Беларусі ды стабільнасці рэгіёну". ВІЦІС ЮРКОНІС, ПАЛІТОЛАГ, ВІЛЬНЯ: "Але гэта не сведчыць пра сяброўства паміж Грыбаўскайце і Лукашэнкам. Хутчэй, апазіцыі гэта трэба ўспрыняць проста як нагоду для рэфлексіі". Іншая рэч, што сказанае гэта было не наўпрост апазіцыі, а публічна. Ды пасля "А" не прагучала "Б": канкрэтныя факты <b>...</b>