Хай не нафты і не газу, але інавацыйных ідэяў і кадраў для палітычнай эліты -- гэткую крыніцу знайшоў Аляксандр Лукашэнка. Сёння кіраўнік дзяржавы прамаўляў перад удзельнікамі 41-га з'езду самай буйной моладзевай арганізацыі краіны -- Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі. Ствараць, не зважаючы на цяжкасці ды не дзеля грошай! Да звыклых нотак былога лектара таварыства "Веды", а сёння -- кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі дадаліся і новыя. Выступаючы на з'езде БРСМ, Лукашэнка абяцаў праўладнай моладзі неўзабаве самую ліберальную ў свеце краіну ды па-бацькоўску папярэджваў пра нягоды, з якімі ўсё-такі давядзецца сутыкнуцца. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Цяперашняя пяцігодка -- гэта пяцігодка новага, пяцігодка інавацыяў, стварэнне прадукту з большым дадатковым коштам дзеля таго, каб нам выйсці з таго фінансавага крызісу, у які мы заўсёды акунаемся -- амаль кожную пяцігодку". Гэткае акунанне яшчэ нядаўна кіраўнік краіны называў зусім інакш -- эканамічным цудам. Сёлетняе ж рэкорднае паглыбленне, аднак, на думку незалежных экспертаў, расставіла ўсе кропкі над "і". ЛЕАНІД ЗЛОТНІКАЎ, ЭКАНАМІСТ: "Эканоміка не эфектыўная. Яна шмат у чым трымалася коштам вонкавых рэсурсаў, субсідыяў Расеі, пазыкаў у апошнія гады -- вось і ўсё, вось і ўвесь сакрэт цуду!" Высновы эканамістаў пацвярджае і статыстыка. Жыць у краіне цудаў штогод застаецца ўсё менш ахвотнікаў сярод беларускай моладзі. АЛЕГ МАНАЕЎ, ДОКТАР САЦЫЯЛОГІІ: "На пытанне "Ці хацелі б вы з'ехаць за мяжу на <b>...</b>