Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Апельсіны за хвіліны

Нязменны атрыбут блізкіх зімовых святаў -- цытрусавыя. А колькі апельсінаў чалавек можа праглынуць за раз? Гэтым зацікавіліся арганізатары фестывалю апельсінаў і мандарынаў у кітайскім Юнь-Яне. Самаю папулярнаю падзеяй фестывалю стаўся конкурс на хуткае паяданне апельсінаў. Удзел у конкурсе ўзялі восем мужчынаў і адна жанчына. Паводле ўмоваў, яны мусілі з'есці цэлы кошык аранжавых фруктаў і выпіць увесь сок. Найхутчэйшым аказаўся Мао Гуй Цзян, які з'еў амаль два кілаграмы апельсінаў, але прызнаўся, што дзесяці пладоў ужо б не адолеў. УДЗЕЛЬНІКІ: "Я б з'еў яшчэ пяць". "Я думала, гэта будзе лёгка, але выйшла, што не. Але гэта не істотна. Галоўнае -- удзел!" Узнагарода ж для пераможцы аказалася досыць сціплая -- 1000 юаняў, а гэта прыблізна $ 160. Адэля Дубавец, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]