У Пецярбурзе ў мітынгу бяруць удзел некалькі тысячаў чалавек. Яны патрабуюць адстаўкі Пуціна і Мядзведзева ды выступаюць супраць падтасоўванняў на выбарах у Дзяржаўную думу. Некаторыя мітынгоўцы маюць з сабою белыя стужкі як сімвал пратэсту. Самы масавы мітынг -- у Маскве. Паводле арганізатараў, на Балотнай плошчы сабраліся каля 60 тысячаў чалавек, паліцыя называе лічбу 20--30 тысячаў.