XVI з'езд найстарэйшай творчай арганізацыі краіны -- Саюзу беларускіх пісьменнікаў -- прайшоў сёння ў сталіцы. Непрызнаваны ўладамі, ён аб'ядноўвае на сённяшні дзень больш за чатыры сотні творцаў. Яны насуперак негалоснай забароне на публікацыю іхных твораў у дзяржаўным друку імкнуцца данесці сваё слова да беларускага чытача. Новым старшынём СБП абралі пісьменніка Барыса Пятровіча.