Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Міхалок супраць Лукашэнкі

Хітом беларускага ды расейскамоўнага сеціва стала інтэрв'ю лідара гурта "Ляпіс Трубяцкой" расейскаму Першаму інтэрнэт-тэлебачанню, у якім Сяргей Міхалок даў жорсткія ацэнкі кіраўніку Беларусі. СЯРГЕЙ МІХАЛОК, ЛІДАР ГУРТА «ЛЯПІС ТРУБЯЦКОЙ»: "Гэта чалавек, які давёў краіну да мяжы. Асноўнае яго пачварнае злачынства ў тым, што ён правёў рубікон паміж беларусамі. А гэта не ўдавалася нікому. Ёсць людзі, якія цяпер ужо адзін аднога ненавідзяць. Гэта адбылося дзякуючы Лукашэнку... Ніякі ён не прэзідэнт. Гэта чалавек, які ненавідзіць свой народ. І ў лепшым выпадку ён заслугоўвае на справядлівы суд... Сапраўдныя беларусы не любяць Лукашэнкі. І гэта не нейкая там пятая калона, бо я не бяру ніякіх грантаў, я не ўваходжу ні ў якую палітычную партыю. Калі абрынецца рэжым, гэта не значыць, што я імкнуся на пасаду нейкага міністра, у мяне будуць прэтэнзіі і да новай улады. І ўвогуле, да любой улады ў мяне ёсць прэтэнзіі, а для гэтай улады ў мяне выключна ўльтыматыўныя прапановы: або яны, або я. Таму ў мяне няма іншага выбару". Творчасць "Ляпіса Трубяцкога", як і шэрагу іншых музыкаў незалежнай сцэны, у нашай краіне ў Беларусі фактычна не дазволеная. Музыкі ўваходзяць у так званы чорны спіс, які накладае забарону не толькі на канцэрты, але нават на згадванне творцаў у дзяржаўных медыях. Вольга Кляўчэня, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]