У Паўднёвай Асеціі дзякуючы амаль двухтыднёвым бесперапынным пратэстам пракрамлёўскія ўлады саступілі. Кіраўнік непрызнанай рэспублікі Эдуард Какойты пагадзіўся сысці ў адстаўку. У сваю чаргу кандыдатка ад апазіцыі Ала Джыоева атрымала магчымасць балатавацца на паўторных выбарах у сакавіку. Праўда, складаючы паўнамоцтвы, Эдуард Какойты заявіў пра перамогу дзейных уладаў, якія не дапусцілі Памаранчавай рэвалюцыі.