Адзіны незалежны і беларускамоўны тэлеканал краіны. Сёння разам з вамі мы святкуем свой Дзень народзінаў. Падсумоўваючы чарговы няпросты год, хочацца адзначыць, што нашая аўдыторыя павялічылася. А гэта значыць, у нас стала яшчэ больш матывацыі штодзённа перадаваць вам самыя важныя навіны ды абмяркоўваць супольна праблемы краіны.