Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Міхалевіч не паляцеў

АЛЕСЬ МІХАЛЕВІЧ, ЭКС-КАНДЫДАТ НА ПРЭЗІДЭНТА: "Мяне заўсёды пераконвалі, што ў Польшчы ўсё ў парадку, і мне нічога не пагражае. А цяпер чарговы раз мы бачым, што польская дзяржава працуе дастаткова дрэнна і не скаардынавана". Затрыманне Міхалевіча стала магчымым, бо на запыт беларускага КДБ ён абвешчаны ў вышук Інтэрполу. Аднак паводле прэс-сакратара Міністэрства замежных справаў Марціна Басацкага, тое, што адбылося, -- памылка, якая балюча нагадвае памылку, ужо здзейсненую польскімі ўладамі пры выдачы беларускаму боку рахункаў Алеся Бяляцкага, які праз гэта апынуўся за кратамі. Тым часам самога кіраўніка "Вясны" Бяляцкага акурат сёння ўшанавалі ўзнагародаю "Pro Dignitate Humana" польскага Міністэрства замежных справаў. Прэмію за палітвязня прыняла ягоная жонка Наталля Пінчук. НАТАЛЛЯ ПІНЧУК, ЖОНКА А. БЯЛЯЦКАГА: "Гэты дыплом ёсць знакам павагі да Алеся, ёсць знакам прызнання ягонага значнага ўнёску ў справу развіцця праваабарончага руху, у справу абароны правоў чалавека". Адэля Дубавец, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]