Спадзевам Раісы Войташ на спакойную старасць ва ўласным доме не наканавана было спраўдзіцца з-за планаў мясцовага агракамбінату, які літаральна пад вокнамі пенсіянеркі распачаў будаўніцтва новай птушкафабрыкі. Пенсіянерку ж і ейных суседзяў кіраўніцтва паабяцала перасяліць у новае жытло, але... РАІСА ВОЙТАШ, ЖЫХАРКА В. СТРАЛЬЦЫ: "Але яно будзе ведамаснае. Пакуль я жыву, кватэра будзе мая, а як памру -- то не мая. А ў мяне два ўнукі са мною жывуць. Я б хацела, каб гэтае жытло ім засталося". А таму памяняць з душою пабудаваныя і добраўпарадкаваныя дамы на сацыяльнае жытло адмовіліся ўсе вяскоўцы. Тым больш, што прапанаваны чыноўнікамі абмен супярэчыць не толькі чалавечым нормам, але і заканадаўству: АНТОН СВЁКЛА, ЮРЫСТ: "Уласніку гэтага жылога дому мусяць выдаць ва ўласнасць кватэру тыпавых спажывецкіх якасцяў, г. зн. кватэру, што адпавядае ўсім нормам, прадугледжаным Жыллёвым кодэксам". Або ацаніць вартасць дому ды выплаціць за яго адпаведную грашовую кампенсацыю: НІНА РЭКЕЦЬ, ЖЫХАРКА В. СТРАЛЬЦЫ: "Каб ацанілі, пералічылі за рынкавы кошт грошы, мы б знайшлі, набылі б сабе дом -- было б і дзецям добра, і нават унукам. Нічога не хочуць сплачваць. Гэта ж падман. Мы ж самі будавалі". А таму, адстойваючы здабытак свайго жыцця, -- уласнасць, якая мусіць перайсці дзецям ды ўнукам, -- вяскоўцы звярнуліся ва ўсе інстанцыі, газеты ды тэлебачанне. І неўзабаве забудоўнік знайшоў развязанне, здавалася б, невырашальнай дагэтуль сітуацыі. ВАЛЯНЦІНА ДАЛАТОЎСКАЯ, АГРАКАМБІНАТ «СКІДАЛЬСКІ <b>...</b>