Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Дзеля падтрымання Беларусі

Пачуццё салідарнасці вядомае і па той бок акіяну. Мітынг супраць пераследу беларускай апазіцыі ды дзеля падтрымання правоў чалавека прайшоў у Нью-Ёрку. Каля сядзібы Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў удзельнікі акцыі пад бел-чырвона-белымі сцягамі патрабавалі свабоды палітвязням. УДЗЕЛЬНІК ПРАТЭСТУ: "Мы выйшлі сюды, каб выказаць свой пратэст супраць таго, што адбываецца сёння ў Беларусі, адзначыць трагічную гадавіну падзеяў 19 снежня 2010 г. і заявіць пра тое, што мы падтрымліваем дэмакратычныя сілы". Удзельнікі акцыі выказалі сваё падтрыманне праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, які цяпер за кратамі. А таксама выступілі супраць гандлю палітвязнямі ды выказалі салідарнасць з усімі змагарамі за вольную Беларусь. Мітынг прайшоў пад лозунгамі "Так -- Беларусі, не -- Лукашэнку" і "Лукашэнка мусіць сысці". Вольга Кляўчэня, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]