Памаліцца за палітвязняў у Міхайлаўскі сабор Кіева прыйшлі некалькі соцень чалавек. Сярод іх і тыя, хто сам зазнаў пераслед за палітычныя перакананні. ВЯЧАСЛАЎ СІЎЧЫК, РУХ САЛІДАРНАСЦІ «РАЗАМ»: "У храме шмат людзей ці мала -- гэта не мае значэння. Галоўнае, каб людзі шчыра маліліся за тых, каму цяпер цяжка". МІКОЛА ПАРОЎСКІ, СТАРШЫНЯ ХРЫСЦІЯНСКАЙ ПАРТЫІ, КІЕЎ: "Сёння і ўкраінцы, і беларусы разам маліліся, каб палітвязні, якіх кінуў у турмы Беларусі лукашэнкаўскі рэжым, і якія сядзяць у турмах Украіны праз антыдэмакратычны рэжым Януковіча, выйшлі на свабоду". У межах беларускага тыдня Кіеў наведаў першы кіраўнік незалежнай Беларусі. Акрамя адмысловай прэс-канферэнцыі, Станіслаў Шушкевіч узяў удзел у праграме "Партрэты", якую на ўкраінскім тэлебачанні вядзе Сяргей Дарафееў, былы працаўнік тэлеканалу АНТ. СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ, БЫЛЫ СТАРШЫНЯ ВЯРХОЎНАГА САВЕТУ: "У шмат каго з людзей былі такія думкі, што ў Беларусі ўсё цудоўна, чысты горад Менск -- і ўсё гэта дасягненні Лукашэнкі. Гэта была шалёная, недапушчальная памылка". Акрамя таго, цягам тыдня ў Кіеве пакажуць "Беларускую мару" -- дакументальную стужку пра жыццё ў нібыта самай стабільнай постсавецкай краіне. Уласным досведам жыцця ў Беларусі сёння падзяліўся і былы амбасадар Украіны ў нашай краіне Раман Бяссмертны. РАМАН БЯССМЕРТНЫ, БЫЛЫ АМБАСАДАР УКРАІНЫ Ў БЕЛАРУСІ: "Тэндэнцыі ды сімптомы таго, што адбываецца ў Беларусі, з'яўляюцца і ва Украіне. Гэта так. Фактар палітычных вязняў -- гэта копія таго, што дзеецца ў Беларусі <b>...</b>