У розныя часы і ў розных кутках свету беларусы дачыняліся не толькі моваю літараў, але і нацыянальных сімвалаў -- бел-чырвонага-белага сцяга ды гербу "Пагоня". АЛЕГ ТРУСАЎ, ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ: "Ён вядомы з ХІІІ ст. І наш сцяг вядомы з 1917 г. у такім выглядзе, як ёсць. А вытокі сцяга сягаюць у XIV--XVI стст. Так што мы можам ганарыцца сваёй сімволікаю". Як і ганарыцца тым, што яе захавалі, нягледзячы на гістарычныя перыпетыі беларускай незалежнасці. Апошняе вяртанне сімволікі адбылося яшчэ ў савецкія часы. Яе актыўна пачалі выкарыстоўваць у сваёй творчасці літаратары ды мастакі ў 1970-я гг. Адзін з першых -- Мікола Купава. МІКОЛА КУПАВА, МАСТАК: "Гэта ў Маскве выдадзеная капэрта. Старажытны беларускі сімвал "Пагоня". Але мапа не БССР, а БНР. Пасля былі праблемы, высвятлялі... Але было надрукавана, таму пайшло ў свет". Як ні парадаксальна, але нашмат цяжэй уявіць такую гісторыю ў сучаснай Беларусі. Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі "Пагоня" не толькі была пазбаўленая статусу афіцыйнай нацыянальнай сімволікі, але і месца ў афіцыйнай гістарыяграфіі ды культуры. Дзяржаўная ж прапаганда зноў і зноў знаходзіць новыя тлумачэнні дзеля існавання ў якасці дзяржаўнага сцяга -- пераробленага з часоў БССР. Але ўлады спрабуюць забараніць нацыянальныя сімвалы не толькі ідэалагічна, але і заканадаўча. На апошняй сесіі Палата прадстаўнікоў прыняла закон аб геральдычных сімвалах краіны -- нават не згадаўшы пра гістарычныя. Хоць для таго, каб даведацца, які ў беларусаў <b>...</b>