Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Новыя прызначэнні

Правільна лічыў галасы на выбарах -- стаў міністрам юстыцыі. Кіраваў урадам у Менску -- будзе міністрам у Маскве. Аляксандр Лукашэнка сёння зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў. Сяргею Сідорскаму, які яшчэ год таму пайшоў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра, новую пасаду знайшлі толькі цяпер. Ён будзе міністрам прамысловасці ды аграпрамысловага комплексу ў калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Новым жа міністрам юстыцыі Беларусі стане 39-гадовы Алег Сліжэўскі, які дагэтуль быў старшынём Рэспубліканскага працоўнага арбітражу. Пачынаючы з 2007 г. Сліжэўскі таксама заставаўся чальцом Цэнтральнай выбарчай камісіі. За гэта ён і трапіў у чорны спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўразвязу. А былая начальніца Сліжэўскага, Лідзія Ярмошына, застаецца на сваёй пасадзе. Згодна з указам аб прызначэнні чальцоў Цэнтральнай выбарчай камісіі, які таксама падпісаў сёння Аляксандр Лукашэнка. Мар'яна Чарняева, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]