Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Узнагародзілі найлепшых

Алесь Бяляцкі стаў праваабаронцам года. Словы падзякі за ўшанаванне кіраўніка цэнтру "Вясна" вымушаная была сказаць ад ягонага імя жонка. НАТАЛЛЯ ПІНЧУК, ЖОНКА А. БЯЛЯЦКАГА: "Прыемна ведаць, што цябе падтрымлівае міжнародная супольнасць, але ў першую чаргу вельмі важнае прызнанне сваіх калегаў". Прававая і фінансавая дапамога сотням грамадзянаў Беларусі, рэпрэсаваных палітычным рэжымам, -- галоўная заслуга перад грамадствам праваабарончага цэнтру "Вясна". Менавіта таму ўлады не маглі пагадзіцца на легальнае існаванне арганізацыі. Самога Алеся Бяляцкага прыгаварылі да чатырох з паловаю гадоў зняволення. Помсту рэпрэсіўнай машыны прыспешыла актыўная дапамога ўдзельнікам паслявыбарчай дэманстрацыі ў Менску 19 снежня. АЛЕНА ЛІХАВІД, МАЦІ БЫЛОГА ПАЛІТВЯЗНЯ М. ЛІХАВІДА: "Яшчэ раз згадваю 19 снежня. Як малое кацяня, якое робіць першыя крокі, я не ведала, куды бегчы. І менавіта "Вясна" прыйшла на дапамогу -- і падтрымлівае мяне ўвесь апошні год". Рызыкоўнасць такой дапамогі ўвесь час адчувалі на сабе і абаронцы ўдзельнікаў Плошчы. У намінацыі "Адвакат года" журы вылучыла двух юрыстаў: абаронцу экс-кандытата на прэзідэнта Андрэя Саннікава Марыну Кавалеўскую ды адваката іншага ўдзельніка паслявыбарчай дэманстрацыі ў Менску Мікіты Ліхавіда -- Дар'ю Ліпкіну. Не забываючыся і на рэпрэсіі, што напаткалі юрыстаў, якія заплацілі за абарону апанентаў рэжыму сваімі адвакацкімі ліцэнзіямі. Гэтак, Марына Кавалеўская прыняла эстафету пасля адваката шэрагу палітычных працэсаў Паўла Сапелкі <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]