Беларускі сцяг бярэ пачатак з ваеннага сцяга, які быў далёка бачны на полі бою, за што і выкарыстоўваўся. У 1917 годзе яго вырашылі зрабіць сцягам БНР. "У 70-я гады новае беларускае адраджэнне пачало гэтыя сімвалы вяртаць. Першымі гэта зрабілі нашы пісьменнікі ды мастакі -- Яўген Кулік і Мікола Купава. Потым да іх далучыліся і Марачкін, і скульптары, і дызайнеры. З 1988 года гэтыя сімвалы шырока выйшлі на вуліцы, на плошчы. Нарэшце 19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг. Пастанова ад 10 і 11 снежня зацвердзіла эталон сцяга і эталон герба, чаму і прысвечаная гэтая выстава", -- сказаў Трусаў.