Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Прыступ гуманізму

Яны чакаюць і канчаткова павераць у цуд толькі тады, калі абдымуць сваіх блізкіх. На момант рыхтавання матэрыялу сталіся вядомыя імёны прынамсі шасці памілаваных. Гэта Павал Вінаградаў, Аляксандр Класкоўскі, Уладзімір Лобан, Дзмітрый Новік, Аляксандр Малчанаў ды Фёдар Мірзаянаў. СЯРГЕЙ АНІСЬКА, ДЗЯДЗЬКА ФЁДАРА МІРЗАЯНАВА: "Спадар Лукашэнка зараз зноўку вырашыў згуляць у "палітыку каромысла" паміж Расеяй ды Еўропаю. Але гэта яго справы, хай гуляецца, у што захоча -- дагуляецца. Мне, напрыклад, важнае толькі адно: што мой пляменнік будзе сёння дома". Вызваліць сваіх палітычных закладнікаў Аляксандра Лукашэнку неаднаразова заклікала міжнародная супольнасць. Аднак на ўсе запыты кіраўнік Беларусі адказвае нязменна. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, КІРАЎНІК БЕЛАРУСІ: "У нас няма палітычных артыкулаў у Крымінальным кодэксе. У нас ёсць артыкулы, з дапамогай якіх мы караем грамілаў, разгільдзяяў ды іншую рвань, якая перашкаджае жыць нашым людзям". Пры гэтым крымінальнікаў, прызнаных міжнароднай супольнасцю палітвязнямі, кіраўнік Беларусі ўсё-ткі паабяцаў выпусціць. Гэткі вынік таемнай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з міністрам замежных справаў Балгарыі, якая адбылася яшчэ 26 жніўня ў Менску. Аднак падобная "велікадушнасць", як адзначаюць незалежныя эксперты, адначасова і яскравае сведчанне адсутнасці законнасці ў краіне. ПАВАЛ УСАЎ, ПАЛІТОЛАГ: "Толькі ад волі аднаго чалавека залежыць, ці будзе пазбаўлены чалавек свабоды, ці будзе свабода яму гэтая дадзеная. Ані суд, ані пракуратура не вырашае <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]