Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Багатыя таксама плачуць

Каралеўства Нідэрланды. Краіна з моцнаю эканомікаю ды заробкамі, якія беларусам могуць толькі сніцца. Доктар-стаматолаг зарабляе тут у сярэднім 8000 еўраў за месяц, настаўнік -- 4000, паштальён -- 2000. Тым не менш, як упэўненыя ва ўніверсітэце гораду Тыльбюрг, высокі ўзровень жыцця зусім не гарантуе чалавеку шчасця. І калі, напрыклад, бэйбікі пераважна плачуць, бо ім халодна або яны хочуць есці, то слязлівы дыяпазон дарослых значна шырэйшы. АД ВІНХЭРГУТС, ПРАФЕСАР УНІВЕРСІТЭТУ Г. ТЫЛЬБЮРГ: "Дарослыя плачуць з самых розных прычынаў. Калі, напрыклад, згубілі нешта. Або ў сітуацыі канфлікту. Ці калі паглядзелі нейкі фільм, які іх уразіў". 38 % жыхароў "ніжніх земляў" плачуць ад пачуцця бездапаможнасці, 18 % -- праз праблемы ў свеце. Кожны пяты галандзец рыдае ад расчаравання, кожны чацвёрты -- пасля крытыкі калегаў ці начальства. 65 % аплакваюць смерць блізкіх. ЖЫХАРЫ Г. ТЫЛЬБЮРГ: "Апошні раз я плакаў, калі памёр мой бацька, а потым, крыху пазней, мая маці". "Я вельмі эмацыйны чалавек, і таму я, натуральна, плачу вельмі часта". "Рыдаю, калі дзіцяці балюча, а я не магу яму нічым дапамагчы". "Плакаць ад шчасця? Вось гэта мне падабаецца. Трэба плакаць толькі ад шчасця!" Дарэчы, ад шчасця ці ад нейкіх неймаверных падзеяў дае волю сваім "вільготным" эмоцыям кожны другі жыхар Нідэрландаў. Нярэдка плачуць і мужчыны. Пры гэтым іхныя слёзы не лічацца тут слабасцю, наадварот -- часткаю мужчынскага шарму. АД ВІНХЭРГУТС, ПРАФЕСАР УНІВЕРСІТЭТУ Г. ТЫЛЬБЮРГ: "Жанчыну вельмі ўражвае, калі <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]