Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Правальная прыватызацыя

Сёлетняя праграма прыватызацыі праваленая. Гэта вынікае з заяваў Дзяржаўнага камітэту маёмасці. Афіцыйна абвяшчаецца пра адмену аўкцыёнаў, прызначаных на 16 і 21 снежня, не адбыліся і конкурсы 7 і 8 снежня. Большасць выстаўленых на продаж прадпрыемстваў застаецца на дзяржаўным балансе. Аўкцыёны продажу прадпрыемстваў адмянілі ўва ўсіх абласцях. Сярод іншых улады планавалі прадаць "Магілёўгазбуд", Віцебскі завод зборнага жалезабетону, "Берасцейскія дываны", сталічны "Белгрузмагістраль" ды дзясяткі іншых. Разам сёлета ўлады збіраліся прадаць 180 прадпрыемстваў. Паводле папярэдніх звестак, далі рады знайсці новых уладальнікаў толькі для 38 акцыянерных таварыстваў. Такім чынам, спраўдзіліся прагнозы незалежных экспертаў аб правале дзяржаўнай праграмы прыватызацыі. Што ж да "пагаднення года" -- продажу "Белтрансгазу" за $ 2,5 млрд, то гэтае прадпрыемства ў праграму прыватызацыі не ўваходзіла. Аркадзь Несцярэнка, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]