Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Дапамагчы Алесю Бяляцкаму

Працэс палітычна матываваны, а віна -- не даказаная. Для сяброў і паплечнікаў кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" ягоная невінаватасць па-ранейшаму безумоўная. АЛЯКСАНДР МІЛІНКЕВІЧ, ЛІДАР РУХУ «ЗА СВАБОДУ»: "Ён не палітык, які змагаўся за ўладу, грошы, пасаду. Ён папросту хацеў, каб людзі жылі без страху. І вось сёння такі момант, калі трэба дапамагчы самому Бяляцкаму. Мы не прызнаем прысуду". Адсюль ідэя -- дапамагчы Алесю Бяляцкаму пагасіць кампенсацыю, якую вызначыў суд за нібыта нанесеныя дзяржаве страты. Агулам сума складае 757 526 717 руб. Дзеля гэтага ўжо адкрыты адмысловы рахунак на імя жонкі праваабаронцы Наталлі Пінчук. ВАЛЯНЦІН СТЭФАНОВІЧ, ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР «ВЯСНА»: "Гэта будзе гарантыяй таго, што людзі змогуць пералічыць грошы менавіта на пагашэнне кампенсацыі. Мы разглядалі розныя магчымасці -- адна з іх, каб людзі маглі пералічваць грошы непасрэдна на рахункі суда. Але пабаяліся, што ўзнікнуць праблемы -- напрыклад, банкі адмовяцца прымаць такія пераводы". Праваабаронцы, палітыкі, журналісты заклікаюць усіх неабыякавых людзей дапамагчы таму, хто пятнаццаць гадоў абараняў правы ахвяраў дыктатуры ў Беларусі. Час на збіранне сродкаў абмежаваны. Неабходна паспець да разгляду касацыйнай скаргі. Пагашэнне кампенсацыі можа паўплываць як на вырак, так і на захаду стрымання для Алеся Бяляцкага. Да таго ж: АЛЕГ ГУЛАК, БЕЛАРУСКІ ХЕЛЬСІНКСКІ КАМІТЭТ: "Беларускія працэдуры дазваляюць удзельнічаць у выплаце гэтай кампенсацыі толькі беларусам". А таму, нягледзячы на <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]