Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Прэм'ера фільму «Даволі! Да Волі...» 19.12.11 на «Белсаце»

19 снежня, роўна праз год пасля выбараў, «Белсат» пакажа новы вялікі дакументальны фільм «Даволі! Да Волі...». У стужцы -- гісторыі беларусаў, якім надакучыла жыць у хлусні. Яны выйшлі на шлях да волі ды трапілі за краты, страцілі працу, перанеслі катаванні. Зняважаныя нахабна скрадзенымі ў іх галасамі на выбарах прэзідэнта, дзясяткі тысяч беларусаў 19 снежня 2010 года рушылі па цэнтральным праспекце сталіцы мірнаю дэманстрацыяй пратэсту. Яны, каму надакучыла жыць у хлусні, думалі, што ідуць да Волі. Аднак на Плошчы іх сустрэла сцяна амапаўцаў з дручкамі, шчытамі, аўтазакамі. Для болей як 700 чалавек вынікам таго паходу стала збіццё, содні зняволення, штрафы. А для некалькіх дзясяткаў чалавек шлях да Волі завершыўся за кратамі на доўгія месяцы. Драматычныя падзеі снежня 2010 года, следчая, судовая і турэмная сістэмы паказваюцца ў фільме «Даволі! Да Волі...» вачыма ўдзельнікаў таго мірнага пратэсту, якія прайшлі праз пекла турмаў. Людзі страцілі працу, вучобу, перанеслі жорсткія фізічныя і маральныя катаванні. Новая сустрэча з імі адбудзецца праз год пасля тых драматычных падзеяў. І сёння героі фільму працягваюць асэнсоўваць той свой паход да Волі. Кожны мае ва ўяўленні свой вобраз сучаснай Беларусі. Прэ'ера фільму «Даволі! Да Волі...» -- 19 снежня (панядзелак) а 21:55 і 20 снежня а 13:40. Сцэнар і рэжысура Андрэя Куцілы і Вячаслава Ракіцкага. Беларусь, 2011 год. Аўтарскі анонс фільму
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]