Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Адыйшоў грамадзянін Гавэл

Напярэдадні на 75-м годзе пайшоў з жыцця Вацлаў Гавэл, легендарны лідар апазіцыі, сцэнарыст, драматург, апошні прэзідэнт Чэхаславаччыны, першы прэзідэнт Чэхіі -- чалавек-эпоха і вялікі сябар Беларусі. Да сваіх апошніх дзён ён бараніў правы чалавека. 15 снежня Вацлаў Гавэл напісаў каляднае віншаванне палітычным зняволеным у нашай краіне, але для ўсіх нас яно гучыць як запавет. І, магчыма, гэта быў апошні тэкст, напісаны ім. "Дарагія сябры! Хацеў бы сардэчна вас павіншаваць напярэдадні Новага года і пажадаць вам і вашым блізкім, каб гэты год быў лепшы за мінулы. Выказваю салідарнасць з вашаю пазіцыяй і буду надалей выкарыстоўваць усе магчымасці, каб разам са сваімі сябрамі звяртаць увагу міжнароднай грамадскасці на парушэнне грамадзянскіх правоў у Беларусі. Зычу ўсяго найлепшага вам і свабоды вашай краіне". Ля амбасады Чэхіі ў Менску свае спачуванні ды даніну памяці Вацлаву Гавэлу -- сімвалу пераменаў і Новай Еўропы -- аддаюць і беларусы. ВІНЦУК ВЯЧОРКА, ПАЛІТЫК: "Ён займаў высокую пасаду. Ён быў вельмі аўтарытэтны чалавек. Але ён застаўся такім самым простым, адкрытым і для сваіх суграмадзянаў, і для ўсіх іншых. На любым прыёме, на любым свяце да яго было вельмі проста падысці і загаварыць. Ён сам сябе любіў называць "грамадзянін Гавэл": не прэзідэнт, не выдатны пісьменнік, а грамадзянін Чэхіі, свету". СЯРГЕЙ МАЦКЕВІЧ, ГРАМАДСКІ ДЗЕЯЧ: "Ён заўсёды нас падтрымліваў у нашым змаганні за дэмакратыю ў Беларусі. І для мяне ён застанецца чалавекам, па якім мы мераем свае ўчынкі <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]