Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сусветная салідарнасць

Марафон салідарнасці з Беларуссю стартаваў у Варшаве яшчэ 10 снежня. Прэм'ера дакументальных фільмаў, фотавыстава, дыскусіі на беларускую тэматыку ў польскім Сейме. А сёння -- акцыя ля беларускай амбасады, дзе да пікетоўцаў ніхто з афіцыйных прадстаўнікоў уладаў гэтак і не выйшаў. МАРЭК МІГАЛЬСКІ, ЕЎРАДЭПУТАТ, АРГАНІЗАТАР АКЦЫІ: "Гэта скандал, што ў 21 стагоддзі ля межаў Еўразвязу функцыянуе класічная брутальная дыктатура. Недапушчальна, што 10 мільёнаў людзей зняволеныя сваім правадыром. Таму ціск міжнароднай супольнасці абавязковы". ЗМІЦЕР БАРОДКА, «ЕЎРАПЕЙСКАЯ БЕЛАРУСЬ»: "Нашая задача тут -- гэта дэманстрацыя салідарнасці з тымі, хто застаецца за кратамі, з тымі, хто працягвае змагацца за незалежнасць і свабоду ў краіне". Дэкада падтрымання ў Кіеве распачалася з малебну за ўсіх беларускіх палітзняволеных. Падчас круглых сталоў і прэс-канферэнцыяў нашыя паўднёвыя суседзі з першых вуснаў даведаліся пра паслявыбарчыя рэпрэсіі ў Беларусі. А сёння з патрабаваннямі вызваліць палітвязняў актывісты зладзілі пікет ля беларускай амбасады. У самай жа блізкай да нашай краіны еўрапейскай сталіцы -- у Вільні -- грамадзянскае і палітычнае прадстаўніцтва Беларусі арганізавала акцыю салідарнасці на цэнтральнай плошчы гораду. СТАСІС КАЎШЫНІС, ФОНД АБАРОНЫ ПРАВОЎ ГРАМАДЗЯНАЎ, ЛІТВА: "19 снежня год таму Беларусь мела шанец арганізаваць дэмакратычныя выбары, і ўся Еўропа спадзявалася на гэта. Быў прыняты нібы новы Выбарчы кодэкс. Еўропа паверыла, што палітычная ўлада Беларусі збіраецца <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]